:

Аб уручэнні Прэзідэнту Беларусі ордэна «Сябар Азербайджана»

10.08.2021 г.

9 жніўня 2021 г. заснавальнік і галоўны рэдактар міжнароднага часопіса «Мой Азербайджан» Э.Насірлі ў чарговы раз прыняў удзел у сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі СМІ і экспертных колаў «Вялікая размова з Прэзідэнтам».

Па выніках мерапрыемства падчас асабістай сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам беларускаму лідэру была ўручана грамадская ўзнагарода — залаты ордэн «Сябар Азербайджана».

Нагадаем, што ў адпаведнасці з рашэннем Рэдакцыйнай рады міжнароднага часопіса «Мой Азербайджан» ад 05.02.2016 № 3 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь быў завочна ўзнагароджаны ордэнам «Сябар Азербайджана» № 001 «за брацкія і сяброўскія адносіны да азербайджанскага народа і за асабістыя заслугі ва ўсталяванні, умацаванні і развіцці двухбаковых адносін з Азербайджанскай Рэспублікай».

Фотаздымкі прадстаўлены рэдакцыяй часопіса «Мой Азербайджан»

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці