Аб удзеле Пасла Беларусі ў Азербайджане Андрэя Раўкова ў мерапрыемствах беларускай парламенцкай дэлегацыі
18.05.2023 г.16 – 17 мая 2023 г. у г.Баку Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Андрэй Раўкоў прыняў удзел у мерапрыемствах праграмы візіту дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па запрашэнні Мілі Меджліса (Парламента) Азербайджанскай Рэспублікі.
Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Валерый Бельскі, намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч і Пасол Беларусі прынялі ўдзел у спецыяльным пасяджэнні Парламента Азербайджана, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння агульнанацыянальнага лідэра азербайджанскага народа Гейдара Аліева, а таксама ў ліку 30 дэлегацый усклалі кветкі на Мемарыяле Г.Аліева.
Праведзены сустрэчы са Старшынёй Мілі Меджліса Азербайджана Сагібай Гафаравай, кіраўніком Рабочай групы азербайджанска-беларускіх міжпарламенцкіх сувязей Мілі Меджліса акадэмікам Зіядам Самедзадэ і іншымі дэпутатамі, а таксама расійскай парламенцкай дэлегацыяй на чале з Першым намеснікам Старшыні Савета Федэрацыі Андрэем Яцкіным.
Дэлегацыя Парламента Беларусі наведала Пасольства Беларусі ў Азербайджане.